Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.02.2026

Дзень роднай мовы ў дзіцячым садзе

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Беларуская мова - самая старажытная сярод славянскіх моў і самая мілагучная. Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у прыказках, у творах мастацкай літаратуры.

Праца педагагічнага калектыву дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад аг.Радастава” накіравана на выхаванне патрыятызму ў маленькіх грамадзян, фарміраванне павагі да роднай мовы, сваёй краіны.

"Скарбонку роднай мовы" пазнавалі хлопчыкі і дзяўчынкі рознаўзроставай групы ад 4 да 6 гадоў: праведзена інтэрактыўная гульня “Па старонках беларускага фальклору”. Вершы, казкі, апавяданні, песні беларускіх аўтараў гучалі ў гэтай групе на працягу дня. 

У дзіцячым садзе аформлены патрыятычны вугалок з прадметамі беларускага быту. Выхавальнік 2 малодшай группы паведаў дашкольнікам аб гісторыі праса, маслабойкі, куфара, звярнуў ўвагу на прызначэнне і сучасны выгляд дадзеных прадметаў у нашыя дні.

 Для бацькоў педагогі таксама падрыхтавалі цікавыя заданні: раніцай ім трэба было прадоўжыць прыказку на беларускай мове, а ўвечары - перавесці словы на родную мову. Выхавальніцы падрыхтавалі для іх і невялічкія падарункі, змайстраваныя сваімі рукамі, – міні-слоўнікі на беларускай мове.

Выпрабаванні чакалі і саміх супрацоўнікаў: яны прынялі ўдзел у віктарыне “Смак беларускай мовы”, у якой замацавалі свае веды, а некаторыя нават адкрылі для сябе новыя беларускія словы.

 Міжнародны дзень роднай мовы адзначаюць ва ўсім свеце. У наш час вельмі важна данесці дзецям тое, што трэба берагчы і шанаваць родную мову, бо яна не толькі дазваляе нам мець зносіны і разумець адзін аднаго, але і захоўвае нашу гісторыю і самабытнасць.

 

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
👁Версия для слабовидящих
👁Обычная версия
Настройки