Разделы сайта

Главная

Беларускамоўная адукацыя

Вывучайце родную мову разам з намi!

Прыказкі, конкурсы, сцэнары, загадкі, калыханкі, прыпеўкі, вершыкі і шмат іншага для беларускіх дзетак: 

   http://kazki.by/bay/

Паважаныя бацькі!

 У нашай установе дошкольнай адукацыі увесь адукацыйны працэс ажыцяўляецца на беларускай мове. Заняткі па адукацыйнай вобласці "Развитие речи и культура речевого общения" праводзяцца 1 раз у тыдзень на рускай мове.

У адпаведнасці з пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23.02.2018 №02-02-18/1672/дс, у рамках выканання Плана мерапрыемствау па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы у сістэме адукацыі, у Вас есць магчымасць выбраць мову навучання     (рускую, беларускую) для сваіх дзяцей.

Вашы пажаданні будуць улічаны пры камплектаванні груп.

Навучаемся размауляць па-беларуску

Адна з мэт дашкольнай адукацыі, гэта фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю. 

Паважаныя бацькі! Працэс навучання беларускай мове праводзіцца паэтапна, пачынаючы з малодшага дашкольнага ўзросту. 

Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

Акрамя таго, што праводзiцца ва ўстанове дашкольнай адукацыi, бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з прывітання на роднай мове, калыханак, чытання казак, забаўлянак.

Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

На кухнi хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры вашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы убычыце, што нездарма бавілі  з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску.

Мы ўпэўнены, што фарміраванне асноў нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей, далучэнне іх да роднай мовы ў  сумеснай працы ўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і дадуць станоўчыя вынікі.

Родная мова для самых маленькіх.

 У адпаведнасці з артыкулам 82 Кодэкса аб адукацыі  Рэспублікі Беларусь мову навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яго заснавальнік, а права грамадзян на выбар мовы навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, гэта  дазваляе забяспечваць станаўленне цэласнай асобы выхаванца, яго развіццё шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў.

З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх установы дашкольнай адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мове. У рэгістрацыйна-кантрольную форму па ажыццяўленню адміністратыўнай працэдуры № 6.6 “Пастаноўка на ўлік дзіцяці, якое мае патрэбу ва ўладкаванні ва ўстанову дашкольнай адукацыі” (журнал)  уключана графа “выбар мовы навучання”. Бацькі адразу выказваюць пажаданні аб мове навучання ў дашкольнай установе.

Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей (12 для рознаўзроставых груп, 20 для ўзроставых) для фарміравання асобнай групы ва ўстанове дашкольнай адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу пэўнага дзіцяці на беларускай мове:

- паступовае ўвядзенне беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці, пачынаючы з ранняга ўзросту;

- пачынаючы з сярэдняй групы (4 гады) у адукацыйны працэс уключаюцца заняткі па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін;

- праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, Дню беларускага пісьменства, беларускай культуры і інш.;

- у адукацыйны працэс уключаюцца народныя беларускія гульні, танцы, песні, казкі, праводзяцца фальклорныя святы і забавы;

- ствараецца адпаведнае прадметна-прасторавае асяроддзе: куткі і пакоі беларускай культуры, адбываецца ўключэнне прадметаў нацыянальнай культуры і побыту ў гульнявыя куткі, кніжныя выставы творай айчыннай літаратуры і інш.;

- павышаецца прафесійны ўзроўнь педагагічных работнікаў па пытаннях лінгвістычнага і маўленчага развіцця выхаванцаў ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя;

- створана навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ўстаноў дашкольнай адукацыі, якое выдаецца як на рускай, так і на беларускай мовах;

- з мэтай ўдасканалення ў выхаванцаў навыкаў беларускага маўлення і маўленчых зносін, ажыццяўлення нацыянальна-культурнай сацыялізацыі дзіцяці, фарміравання яго нацыянальнай самасвядомасціва ўстановах дашкольнай адукацыі правядзяцца Дні беларускай мовы.

      У групах з беларускай мовай навучання адукацыйны працэс на працягу дня ажыццяўляецца на беларускай мове.

 

 

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
👁Версия для слабовидящих
👁Обычная версия
Настройки