Архіў навін

16.11.18

Восеньскі кірмаш

На свята “Восеньскі кірмаш” шчыра запрашаем Вас!

      Ужо стала добрай традыцыяй у нашай установе праводзіць мерапрыемтва, прысвечанае  залатой пары года – восені.  16 лістапада   адбылося свята “Восеньскі кірмаш”, з мэтай далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту і іх бацькоў да беларускай мовы і нацыянальнай самасвядомасці. Святы маюць вялікі выхаваўчы патэнцыял. Яны задавальняюць дапытлівасць дзяцей, іх эстэтычныя патрэбы, фарміруюць творчае мысленне, пабуджаюць да супрацоўніцтва, вучаць пазнаваць беларускую культуру.

     Да свята рыхтаваліся ўсе: педагогі, бацькі, дзеці. Упрыгожылі музычную залу, бацькі разам з дзецьмі падрыхтавалі вырабы з садавіны, агародніны, прыроднага матэрыялу, напеклі пірагоў, булачак, ватрушак, пернікаў. Дзеці спявалі песні, танчылі, вадзілі карагоды, гулялі ў гульні.

   А потым вядучыя запрасілі ўсіх ўдзельнікаў свята і госцей на Кірмаш, дзе кожны меў магчымасць пачаставацца  духмянымі пірагамі, пернікамі.  Было весела і  цікава.

  Усiм бацькам i iх дзеткам вялiкi дзякуй за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства.

              

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
👁Версія для людзей са слабым зрокам
👁Звычайная версія
Настройкі