Архіў навін

20.11.23

" Восеньскі кірмаш"

У нашым дзіцячым садзе прайшло шматгадовае  традыцыйнае свята " Восеньскі кірмаш". Гэтае свята аб'яднае дзяцей, супрацоўнікаў установы і  бацькоў.  Выхаванцы заўседы чакаюць яго з нецярпеннем. Вось і зараз яны разам з бацькамі прыгатавалі свае сямейныя стравы, якім частавалі гасцей. А колькі салодкіх прысмакаў прапанавалі пакупнікам! Таксама можна было набыць садавіну і агародніну.Кожная сям'я была каларытная і непаўторная. 

На свяце гучала беларуская музыка, дзеці з бацькамі з задавальненнем бралі ўдзел у народных гульнях. Менавіта, так у забаўляльнай форме, педагагічны калектыў установы далучае выхаванцаў да роднай мовы і народнай культуры. а на прыкладзе сваей сям'і, уласных сямейных традыцый выхаванцы ўсведамляюць уласную непаўторнасць і значнасць кожнага чалавека, які жыве на зямлі.

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
👁Версія для людзей са слабым зрокам
👁Звычайная версія
Настройкі